Пра сваіх ды чужых
Рашэд Чоудхуры нарадзіўся ў Менску ў беларуска-бэнгальскай сям’і. Акрамя Беларусі, жыў у Банглядэш, Кувэйце, ЗША, Чэхіі ды Канадзе. Закончыў Грынэлеў скі каледж у штаце Аёва ў ЗША па спэцыяльнасьці “міжнародныя адносіны”. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Фонду Карнэгі ў Вашынгтоне. Пасьля атрымаў ступень магістра па ісламскіх дасьледаваньнях у МакГілеўскім унівэрсытэце ў Манрэалі (Канада). Цяпер працуе ў МакГіле над доктарскай дысэртацыяй пра Асманскую імпэрыю на пачатку ХХ ст.
У канцы студзеня на галоўным канадзкім дзяржаўным канале тэлебачаньня CBC паказалі сэрыю штотыднёвай камэдыі “Маленькі мячэт у прэрыях” (Little Mosque on the Prairie) пад цікаваю назваю “Тыдзень пшаніцы”. Пачакай, скажаце вы мне: у Канадзе кожны тыдзень паказваюць камэдыю пра мусульман? Так, паказваюць1. І народ глядзіць: як ні дзіўна на першы погляд, але “Маленькі мячэт” цяпер ёсьць найпапулярнейшаю канадзкаю камэдыяй2. Тэлекампаніі зь некалькіх замежных краін, у тым ліку як мусульманскіх (Турэччына, ААЭ), гэтак і немусульманскіх (Францыя, Ізраіль), закупілі яе, каб паказваць сваім гледачам3. Дарэчы, заканамерна, што заходняя тэлевізійная камэдыя пра мусульман, у якой мусульмане ёсьць героямі, а не аб’ектамі сьмеху, была створаная менавіта ў талерантнай, мультыкультурнай, мазаічнай Канадзе.
Дык вось, у сэрыі “Тыдзень пшаніцы” Эн Паповіч, мэр выдуманага мястэчка Мэрсі, якое нібыта стаіць пасярод велізарных палёў пшаніцы ды кукурузы ў праві- нцыі Саскачаван, вырашыла адмяніць папулярны штогадовы фэстываль сельскай прамысловасьці, той самы “Тыдзень пшаніцы”, каб аплаціць за кошт яго бюджэту свой гіганцкі партрэт. А каб жыхары Мэрсі не пакрыўдавалі на яе ўзвышаную асобу, мэр Паповіч загадала сваёй памочніцы, мусульманцы Сэры Хамудзі, каб тая знайшла людзей, якім не падабаецца фэстываль, каб віну можна было зваліць на іх. Пайшла Сэра ў кавярню й знайшла аднаго чалавека, каму фэстываль не падабаўся. Пра астатняе вы, напэўна, здагадаліся. Гэты чалавек быў мусульманінам, вядомым сярод астатніх тым, што яму ўвогуле амаль нічога не падабалася.
Паповіч хутка абвесьціла, што фэстываль прыйдзецца скасаваць, бо ён не падабаецца мусульманскай суполцы гораду. Што тут пачалося! Дэманстрацыя перад мячэтам. Закідваньне імама прадуктамі з пшаніцы. Асабістыя папрокі мусульманкам ад цырульніцы. Карацей кажучы, прэса й грамадзкая думка гораду абвінавац ілі мусульман у тым, што яны як супольнасьць супраць культуры гораду і што яны ёсьць амаль калектыўным ворагам. Але, вядома, камэдыя не была б камэдыяй, калі б усё ня скончылася добра. Сэра Хамудзі расказала ўсю праўду пра махінацы і Паповіч мясцовай газэце, і тым, хто распальваў варожасьць да мусульман, давялося выбачацца. А на фэстываль знайшлі спонсара – віетнамскую кампанію. Такім чынам, Тыдзень пшаніцы адбыўся.
Сёньняшняя наша беларуская рэчаіснасьць мае нямала элемэнтаў, падобных да гэтай камэдыі. Але ў нашым выпадку дзейныя асобы ня выдуманыя, а рэальныя, таму й сьмяяцца не даводзіцца. Як ведаем, былога намесьніка рэдактара былой газэты “Згода” Аляксандра Здвіжкова асудзілі на тры гады турмы. Асудзілі фармальна за распальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варожасьці сваёю перадрукоў каю дацкіх карыкатур на Прарока Мухамада. І фармальна ў выніку скаргі, якую падаў у дзяржаўны камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў муфцій Ісмаіл Варановіч. Паводле Варановіча, ён ня бачыў тых карыкатур, пакуль іх яму не паказалі ў тым самым камітэце. І ня ўбачыў бы, калі б улады таго не хацелі, бо наклад нумару, дзе былі зьмешчаны карыкатуры, быў да таго часу канфіскаваны. Вось і атрымалася, як у саскачаванскім мястэчку Мэрсі. Знайшлі “незадаволенага “, а потым зрабілі сваё ад яго імя: “Згоду” закрылі, а Здвіжкова кінулі ў астрог. Варановіч, як зразумеў, што яго падставілі, паспрабаваў дапамагчы Здвіжкову, але было ўжо позна. Зразумела, што мусульманаў на Беларусі так мала (тысячаў трыццаць), што ўлады ва ўсёй гэтай гульні не матываваліся прынцыпам “Падзяляй і пануй”. Дык дзеля чаго ўсё так добра было абсталявана? Чаму Аляксандар Лукашэнка асабіста паабяцаў закрыць газэту, а потым гэта й зрабіў?
Існуюць дзьве асноўныя вэрсіі: ці то каб паказацца абаронцамі гонару мусульманаў перад блізкаўсходнімі сябрамі й патэнцыйнымі інвэстарамі, ці то каб пакараць “Згоду” за яе падтрымку Казуліна і наогул спыніць існаваньне яшчэ адной недзяржаў най газэты4. Наконт матывацыяў прэзыдэнта ды астатніх прадстаўнікоў улады можна рабіць розныя здагадкі, але вядома адно: сёньняшнія беларускія ўлады не змагаюцца за правы, годнасьць ды гонар меншасьцяў (акрамя, мабыць, расейскай). Думаю, што для ілюстрацыі хопіць двух прыкладаў: перасьлед і разбурэньне Саюзу палякаў Беларусі пад акампанэмэнт антыпольскай прапаганды ды нядаў- нія камэнтары гаранта беларускай канстытуцыі наконт габрэяў з Бабруйску й сьвінушнік. Таму штосьці няшчыра выглядае гэтае новае змаганьне за мусульманаў. Усё гэта так, за апошнія 13 гадоў беларусы пасьпелі прывыкнуць да Лукашэнкі і да фокусаў ягонага рэжыму. Але ўвесь гэты эпізод таксама падняў два іншыя пытаньні: па-першае, наколькі меў рацыю Здвіжкоў, перадрукоўваючы тыя няшчасныя карыкатуры газэты “Jyllands-Posten” і, па-другое, наколькі беларускія мусульмане ўвогуле належаць да беларускага грамадзтва. Адказы на гэтыя пытаньні, якія давялося пачуць ад некаторых прадстаў- нікоў вольнай, антылукашэнкаўскай інтэлігенцыі, мяне абураюць, а таксама, шчыра кажучы, палохаюць. І як мусульман- іна, і як беларуса, і проста як чалавека.
Пачнём з агляду другога пытаньня, бо яно фундамэнтальнае. Калі беларускія мусульмане – чужынцы, якія “панаехалі” да “нас” 600 гадоў таму ды дагэтуль усё штосьці сваё патрабуюць, то й стаўленьне да іх адпаведнае. Але калі яны такія самыя грамадзяне Беларусі, як і астатнія, і калі яны за 600 гадоў зарабілі гонар называцца часткаю “карэннага” насельніцтва краіны, і калі мы ўвогуле адмовімся ад падзелу беларускага народу на “сваіх” і “несваіх”, “маскалёў” і “заходнікаў”, то й высновы, вядома, будуць іншыя.
Мой сябра Аўн, амэрыканскі мусульманін індыйска-пакістанскага паходжаньня, аднойчы расказаў мне сумную гісторыю, як над ягонай амэрыканскай ідэнтычнасьцю спрабавалі паставіць пытальнік. Вырас Аўн у штаце Нью-Джэрзі, і адна зь ягоных тамтэйшых настаўніц неяк спытала яго, адкуль ён.
– Адсюль, адказаў Аўн.
– Не, паправіла настаўніца.
– Я мела на ўвазе, адкуль ты на самай справе.
Вось і здарылася, што, нарадзіўшыся ў ЗША, пражыўшы там усё жыцьцё, будучы амэрыканцам і лічыўшы сябе такім, Аўну давялося задумацца над пытаньнем, ці амэрыканец ён “на самай справе”. У той час ён для сябе вырашыў, што, раз настаўніца незадаволеная ягоным адказам, маўляў, ён мясцовы хлопец, дык гэта значыць, што ён чужы ў собскай краіне й ня ёсьць сапраўдным амэрыканцам. Але, зь цягам часу, Аўн прыйшоў да высновы, што амэрыканцам ён ёсьць, і сапраўдным таксама, нягледзячы на тое, што кажуць людзі, якія судзяць чалавека паводле імя ці аблічча. І сапраўды, не сустракаў я чалавека, які больш за Аўна любіць НьюДжэрз і. І такога набожнага шыіта, як ён, таксама не сустракаў.
У мяне таксама быў падобны момант. Мая мама паходзіць з праваслаўнай беларускай сям’і. Аднойчы, калі мы зь ёю прыехалі ў госьці да сваякоў у Магілёў, яе цётка апавяла нам, як яна паспрабавала паставіць у царкве дзьве сьвечкі за нашае здароўе.
– А як імёны вашых сваякоў? – запытаўся сьвятар.
– Марыя й Рашыд, – так яна вымаўляе маё імя.
– За Марыю сьвечку можаце паставіць, – адказаў бацюшка. – А вось за Рашыда
не, бо ён
– чужы.
Цяпер, вядома ж, я разумею, што той сьвятар не заслугоўвае тытулу сьвятара, бо не разумее ўласнай рэлігіі. Паводле Новага Запавету Бібліі, Ісус Хрыстос, якога я, як і ўсе мусульмане, лічу божым пасланьнікам і прарокам, загадаў любіць як блізкіх, так і ворагаў. Калі чалавека любіш, дык у чым праблема памаліцца за яго здароўе? А я – ня проста ня вораг, я сын роднай сястры жанчыны, якая шчыра хацела за мяне памаліцца, па-свойму, па-хрысьціянску, у царкве. Не дазволілі. Ня ведаючы пра мяне амаль нічога, сьвятар вырашыў, што я – чужы. І спрабуй тлумачыць яму потым, што я – беларус, што мае продкі жывуць ва Ўсходняй Эўропе ня тое што стагодзьдзямі, а паводле аналізу ДНК маёй мамы, праведзеным “Genographic Project”5, ажно 25 тысяч гадоў, што мая сям’я пакаленьнямі ўрабляла нашу беларускую зямлю, што мой беларускі дзед ваяваў супраць немцаў падчас Другой сусьветнай вайны, а мой бэнгальскі дзед у той самы час ваяваў супраць японцаў, і што за сваю сёньняшнюю свабоду ён, сьвятар, павінен дзякаваць абодвум маім дзядам. А ён, замест таго, выкарыстаў сваю свабоду, каб адмовіць маёй сваячцы ў праве маліцца за мяне. Відаць, імя маё яму не спадабалася. Даводзілася мне таксама чуць на Беларусі рэчы накшталт “Вяртайся ў сваю Індыю” ці нават “Такія японцы, як ты, забруджваюць нацыю”. Але ад сьвятара такога не чакаеш.
Калі б усе беларусы мелі погляды, падобныя да ягоных, дык не было б на Беларус і мне месца, нягледзячы на ўсе аргумэнты, якія я прывёў вышэй і нягледзячы нарэшце на тое, што я люблю сваю краіну і зусім не адчуваю сябе “чужым”. Але, дзякуй Богу, гэта ня так. Па-першае, у маёй сям’і і сярод маіх сяброў, як на Беларус і, гэтак і ў Банглядэш, добра разумеюць, што я адначасова беларус і бэнгалец, і ня бачаць у тым праблемы. А па-другое, што таксама вельмі важна, ад апазыцыйнай інтэлігенцыі я амаль заўсёды атрымліваў уражаньне, што тэрмін “беларуск і народ” мае дастаткова шырокае азначэньне, якое ўключае ў сябе ўсякага чалавека, які любіць Беларусь і тым ці іншым чынам да яе належыць.
У 1995 г. я набыў кнігу “Зянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча”6 і там прачытаў цудоўныя словы, якія адпавядаюць майму разуменьню Беларусі і яе каштоўнасьцяў: Беларусы ніколі не перасьледавалі народы, якія жылі на нашай зямлі, і ня будуць нікога перасьледаваць… Усе мы – Нацыя, ня будзем забывацца пра гэта. I рускія, і яўрэі, і палякі, і татары – усе. Не забывайцеся ніколі пра гэта! Відаць, сёньня некаторыя пра гэта забыліся. А ў 1997 г. мне пашанцавала пазна- ёміцца зь Нілам Гілевічам у доме адпачынку непадалёк ад яго малой радзімы. Ап рача таго, што Ніл Сымонавіч вялікі дзяяч культуры, ён цёплы, ветлівы чалавек.
І ў часе кароткай размовы ён мне яскрава паказаў, што я для яго – свой. І тое дадало мне ўпэўненасьці, што няма ніякай супярэчнасьці паміж тым, што я беларус і тым, што я мусульманін, а таксама бэнгалец.
Я й сёньня ў гэтым упэўнены. Так сама, як і ў тым, што беларускія татары і астатнія мусульмане Беларусі ёсьць такімі ж сынамі краіны, як і любыя іншыя яе грамадзяне. За больш як 600-гадовы пэрыяд свайго знаходжаньня на Беларусі мусульмане-татары перайшлі на беларускую мову, атрымалі беларускія прозьвішчы, зрабіліся пэўнаю часткаю беларускага грамадзтва. А калі гэта так, то яны заслугоўваюць павагі, так сама, як заслугоўвае павагі любы беларус і любы грамадзянін ці жыхар нашай краіны.
У 2006 г. жыхары штату Мінэсота абралі сваім дэпутатам у фэдэральную Палату прадстаўнікоў мусульманіна, ды яшчэ чарнаскурага, па імені Кіт Элісан. Такім чынам гэты сябра Дэмакратычнай партыі стаў першым дэпутатам-мусульмані- нам за ўсю гісторыю амэрыканскай Палаты прадстаўнікоў. Так, сэнсацыя, але яшчэ большаю сэнсацыяй стала тое, што Элісан зьбіраўся прысягнуць на вернасьць амэрыканскай канстытуцыі, паклаўшы руку на Кур’ан. У ЗША хрысьціяне ды юдэі звычайна ў такіх выпадках кладуць руку на Біблію. ЗША – сьвецкая дзяржава, дзе дзяржава афіцыйна абвяшчае роўнае стаўленьне да ўсіх рэлігій. Але ёсьць тыя, хто гэты прынцып аспрэчвае, калі гаворка заходзіць пра іслам. Такім чынам, кансэрватыўны радыёвядоўца Дэніс Прэгер распачаў кампанію супраць Элісана і амэрыканскіх мусульманаў, у якой заклікаў да забароны прысягі на Кур’ане, бо гэта нібыта падрывае амэрыканскую цывілізацыю7. Да гэтай кампаніі далучыўся дэпутат Вірджыл Гуд, рэспубліканец зь Вірджыніі. Выступаючы на тэлебачаньн і, Гуд заклікаў да зьніжэньня ўзроўню іміграцыі ў ЗША, каб не разьвялося яшчэ больш дэпутатаў, якія будуць прысягаць на Кур’ане. І казаў ён гэта не зважаючы на тое, што сям’я Элісана жыве ў Амэрыцы як мінімум з 1742 г8. Паралель з нашым магілёўскім сьвятаром відавочная.
Аднак у выніку Элісан усё-ткі прысягнуў на Кур’ане. І ня проста на сваім, а на экзэмпляры, які калісьці належаў Томасу Джэфэрсану, трэцяму прэзыдэнту ЗША. Джэфэрсан, дарэчы, напісаў у 1821 г., што ў ЗША закон аб рэлігійнай свабодзе ахоўвае “юдэя ды неюдэя, хрысьціяніна ды магамэтаніна, індуіста ды няверуючага любога спавяданьня”9. Калі Элісан паклаў руку менавіта на Кур’ан Джэфэрсана, нават кансэрватыўная частка амэрыканскага грамадзтва ўспомніла словы аднаго з заснавальнікаў сваёй краіны, і скандал выпарыўся. Кожная краіна мусіць па-свойму наладжваць уласнае грамадзкае жыцьцё, але беларускай грамадзкасьці на гэты конт ёсьць што пазычыць.
Сёньня адзін з журналістаў беларускай службы Радыё Свабода пужае чытачоў свайго блогу казкамі пра “Беларусістан”, ад стварэньня якога астатнім беларусам, маўляў, трэба бараніцца10. Бараніцца ад меншасьці, якая складае менш як 1 % усяго насельніцтва Беларусі і стагодзьдзямі жыве на яе тэрыторыі ў згодзе з большасьцю. Супрацоўнік
Праваабарончага альянсу высьмейвае мусульманскія малітвы і традыцыйную вопратку мусульманак11. Намесьнік старшын і Партыі БНФ Алесь Міхалевіч кажа, што Здвіжкова асудзілі за “выражэньне сваіх хрысьціянскіх перакананьняў” і што менскі гарадзкі суд зрабіў гэта нібыта “на падставе нормаў ісламскай маралі”, а ня дзейных беларускіх законаў12. Нібыта “хрысьціянскія перакананьні” выражаюцца ў абразе сяброў, суседзяў, суайчыньнікаў. Гэта – паклёп на хрысьці-янства.
Усё гэта за тое, што муфцій Варановіч паскардзіўся ўраду за абразу асобы Прарока Мухамада, асобы, вельмі дарагой кожнаму мусульманіну. Трэба дадаць, што тыя карыкатуры з газэты “Jyllands-Posten” былі ня толькі абразаю чалавека, якога мы шануем. Некаторыя зь іх былі паклёпам на ўсіх мусульман. Адна зь іх, напрыклад, паказвала Прарока з бомбай у чалме. Гэта што значыць? Што прарок наш – тэрарыст-сьмяротн ік, які так і чакае, каб кагосьці падняць на паветра? А калі ён успрымаецца тэрарыстам, дык і яго вернікі такімі лічацца. І што гэта, калі не распальваньне варожасьці да супольнасьці, калі паказваеш яе лідэра як тэрарыста? Калі плюеш на тое, што для яе сьвятое? І ў такім выпадку як можна вінаваціць усю мусульманскую супольнасьць Беларусі і лічыць яе за варожую, калі яна паскардзілася ўраду (гэта калі нават не заўважаць факту, што той самы ўрад яе падставіў). Аднак трэба адзначыць, што Здвіжкоў, паводле ягоных словаў, не хацеў абразіць усіх мусульман. Ён заявіў у лютым 2006 г., што “мэта гэтай публікацыі – паказаць карані ісламскага тэрарызму, якія пратачыліся і ў Беларусь”13. Але й тут недарэчнасьць. Карані тэрарызму – на Беларусі? Якім чынам? Дзе ўбачыў А. Здвіжкоў на Беларусі тэрарыстаў? Дзе яны, тыя “карані”? А калі пашырыць, так бы мовіць, по шук да эўрапейскага ўзроўню, выходзіць вось што. Паводле дадзеных паліцэйскай агенцыі Эўразьвязу “Эўрапол”, з 498 тэрарыстычных актаў, учыненых у ЭЗ у 2006 г., мусульманскія тэрарысты былі вінаватыя толькі ў адным. 424 тэракты былі праведзеныя рознымі сэпаратыстамі, 55 – левымі экстрэмістамі і 18 – іншымі групоў-камі14. Чаму ж тады Здвіжкоў не надрукаваў карыкатуры на басконскі сьцяг? Дарэчы, тое таксама было б несправядліва, бо нельга вінаваціць цэлы народ за грахі жменькі яго прадстаўнікоў.
Справа ў тым, што пераважная большасьць ахвяраў тэрарыстаў-мусульман – гэта тыя самыя мусульмане: жыхары Іраку, Афганістану, Пакістану. І калі б Зьдьзвіжкоў сапраўды дбаў пра ахвяр тэрарызму, ён выказаў бы салідарнасьць з ахвярамі, замест таго, каб друкаваць паклёпы на чалавека, блізкага да сэрцаў тых самых ахвяр. Як на вашу думку: ці было б правільна вінаваціць хрысьціянства за бомбы, якія яшчэ нядаўна рваліся ў Паўночнай Ірляндыі? Ці правільна казаць, што хрысьціянства нясе адказнасьць за дзеяньні т. зв. Вызваленчай арміі Госпада, якая гадамі катавала мірных жыхароў Уганды з мэтай усталяваньня “біблійнага ” рэжыму? Калі не, дык таксама ня варта маляваць Прарока Мухамада тэрарыстам, каб пакрытыкаваць сапраўдных тэрарыстаў.
Тры гады турмы – гэта ў дадзеным выпадку занадта. Дастаткова было б пакараць Здвіжкова ўмоўным тэрмінам, штрафам ці, яшчэ лепш, тым, што ў Паў- ночнай Амэрыцы называюць sensitivity training, г. зн. “трэніроўка ўспрымальнасьц і”. Хай бы загадалі Здвіжкову правесьці некалькі дзён зь беларускімі мусульманам і і даведацца пра іх і іхнюю веру. Вось з гэтага магло б выйсьці штосьці добрае. Я асабіста на яго зла не трымаю, асабліва таму, што ён папрас іў прабачэньня15.
Для мяне галоўны вынік з усёй гэтай справы, што беларусы не павінны забывацца, што яны ёсьць адным народам. Усе карэнныя жыхары Беларусі, але й таксама тыя, хто на Беларусь прыехаў зь іншага краю ды дапамагае будаваць нашу краіну сваёй працай, сваімі падаткамі ці сваімі ідэямі: карацей кажучы, усе, хто любіць нашу краіну альбо па факце нараджэньня, альбо на свой выбар, усе яны й ёсьць беларускім народам. І ня варта, зусім ня варта нам дзяліцца на маленькія групкі і ўспрымаць адзін аднаго як пагрозу. Гэта ня значыць, што ўсе ўвесь час павінны адзін з адным пагаджацца. Але, калі ласка, давайце ня будзем казаць сваім братам падчас спрэчак “Ты – чужы”.
Падрабязнасьці гл. на сайце: http://www.cbc.ca/littlemosque.
Vlessing, Etan. Canadian TV weathers strike // Hollywood Reporter. 12 January 2008. Гл.: www.hollywoodreporter.com/hr/content_display/news/e3ia6dc904e032a3e872cad57d62aecbbbb
Little Mosque goes international // CBC News. 25 September 2007. Гл.: http://www.cbc.ca/arts/tv/story/2007/09/25/mosque-deals.html.
Класковский, Александр. Гипертекст: Секир-башка // Белорусские новости. 2008. 22 студзеня. Гл.: http://naviny.by/rubrics/opinion/2008/01/22/ic_articles_410_155098.
Даведкі наконт праекту гл. тут: https://www3.nationalgeographic.com/genographic. Дарэчы, мае продкі па бацькавай лініі жывуць у Паўднёвай Азіі 30-40 тыс. гадоў.
Менск: Паліфакт, 1992.
Prager, Dennis. America, Not Keith Ellison, decides what book a congressman takes his oath on // Townhall.com. 28 November 2006. Гл. тут: http://www.townhall.com/Columnists/DennisPrager/2006/11/28/america,_not_keith_ellison,_decides_what_book_a_congressman_takes_his_oath_on.
Nichols, John. Keith Ellison and the Jefferson Koran // Nation. 3 January 2007. Гл.: http://
www.thenation.com/blogs/thebeat?pid=153689.
Jefferson, Thomas. The Works of Thomas Jefferson / ed. Paul Leicester Ford. New York; London: G. P. Putnam's Sons, 1904-1905. Гл.: http://press-pubs.uchicago.edu/founders/documents/amendI_religions45.html.
Дракахруст, Юры. Справа Зьдзьвіжкова, альбо Няма Бога, акрамя... // Радыё Свабода. 2008. 21 студзеня. Гл.: http://www.svaboda.org/content/Article/871591.html.
Гутковский, Владимир. "Аллах акбар! Чего?" // Белорусский партизан. 2008. 29 студзеня. Гл.: http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=21785&newsPage=0.
Пульша, Сергей. Владыку Филарета просят заступиться за Сдвижкова // Белорусские новости. 2008. 23 студзеня. Гл.: http://naviny.by/rubrics/society/2008/01/23/ic_articles_116_155138.
Сдвижков во имя Мухаммеда? // Правозащитный альянс. 2008. 21 студзеня. Гл.: http://www.belpa.org/hronics/10041/10642.
Fuller, Graham E. A World without Islam // Foreign Policy. January/February 2008. Гл.: http://www.foreignpolicy.com.
Ісмаіл Варановіч пра справу Зьдзьвіжкова: "Мяне прымусілі напісаць гэты ліст" // Наша Ніва. 2008. 18 студзеня. Гл.: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14443.
Published 23 May 2008
Original in English
First published by Arche 1-2/2008
Contributed by Arche © Rashed Chowdhury / Arche / Eurozine
PDF/PRINTNewsletter
Subscribe to know what’s worth thinking about.